< Добруш >
Вядомыя гэтыя месцы з 1560 г. як землі ВКЛ. У 1776 г., пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, Кацярына II падарыла Добруш графу Румянцаву. У 1870 г. Паскевічы пабудавалі тут вялікую папяровую фабрыку, якая захавалася да нашых дзён. На вуліцы Чапаева, 3 знаходзіцца бальніца (1871 г.). А на вуліцы Паскевіча – сімпатычны будынак школы (1894), у якім цяпер дзейнічае музей.