< Дом цярпімасці >
Адна з падобных публічных устаноў размяшчалася па сённяшнім адрасе вул. Паўлоўскага, 11. У 1890 г. афіцыйна быў пабудаваны дом цярпімасці. Усе жанчыны лёгкіх паводзін былі пастаўленыя на ўлік і абавязаны былі праходзіць медыцынскае абследаванне. Афіцыйная забарона на публічныя дамы была накладзеная пасля Першай сусветнай вайны.