< Дом У. Караткевіча >
Па вул. Караткевіча, 59 можна ўбачыць хоць і стары, але дыхтоўны драўляны дом, пабудаваны продкамі пісьменніка ў 1914 г. Менавіта ў гэтым адносна невялікім доме па некалькі месяцаў у годзе Уладзімір Караткевіч ствараў геніяльныя творы: «Сіняя птушка», «Віно дажджоў» і інш. Тут жа ён працаваў над раманамі «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Каласы пад сярпом тваім». Плануецца стварыць тут музей геніяльнага беларускага пісьменніка.