< Дубнікі >
Будынкі, якія засталіся ад былой сядзібы Манейка, знаходзяцца прыкладна ў двух кіламетрах ад вёскі. У старажытным парку захаваўся сядзібны дом ХІХ ст. і цагляныя пабудовы гаспадарчага двара. Гісторыкі сцвярджаюць, што менавіта ў гэтым доме польскі пісьменнік Генрык Сянкевіч пісаў свой знакаміты раман “Пан Валадыёўскі”.