< Дуброўка-2 >
Варта адвесці хаця б крыху часу, каб наведаць Святое возера. З дарогі М8 трэба павярнуць у бок вёскі Еўдакімавічы і даехаць да вёскі Дуброўка-2. Возера ляжыць па цячэнні ракі Арціслаўкі, якая ўпадае ў Днепр. Калі пашэнціць, мясцовыя жыхары распавядуць легенду пра гэты прыродны скарб.