< Дудуткі #10 >
Развітваючыся з «Дудуткамі», неабходна выказаць павагу былым уладальнікам гэтага выдатнага кутка нашай радзімы. Яны былі сапраўднымі гаспадарамі, працаўнікамі, мецэнатамі, калекцыянерамі, навукоўцамі і творчымі людзьмі. З каго, як не з іх, нам варта браць прыклад, калі мы хочам памнажаць і развіваць нашу культуру і прэстыж Беларусі, у тым ліку турыстычны і экскурсійны бізнес. Памятаць і берагчы мінулае – будаваць моцнае заўтра.