< Дудуткі #6 >
Сапраўды, адразу з парога вас пачастуюць хатнім толькі што прыгатаваным хлебам і сырам, смачнымі саленнямі і чарачкай сапраўднай беларускай самагонкі. Самагонны апарат – дзеючы экспанат музея – пачастуе вас духмяным першачком па старадаўніх рэцэптах самагонаварэння. Гасцінна расчыняць дзверы кафэ і бар, гасцявы дом з лазняй. Побач з музеем знаходзіцца яшчэ адзін прывабны куток, дзе стаіць вятрак і дом завозніка. Таксама ў музеі можна ўбачыць вялікую калекцыю рэтрааўтамабіляў.