< Дудуткі #7 >
Работнікі музея ласкава правядуць вас да ганчарнай майстэрні, хатняй пякарні, бровара, сыраварні, майстэрні па дрэваапрацоўцы, кузні. Абавязкова прайдзіце па ферме музея, дзе вы можаце пазнаёміцца з даглядам і паназіраць за кармленнем коней, кароў, трусоў, авечак і свіней. Побач знаходзяцца вальеры з дзікай і хатняй птушкай, у тым ліку і страусамі. У загонах – ослікі і поні.