< Дунілавічы >
Згадваецца з 1473 г. як уладанні Гальшанскіх, Радзівілаў, Бжастоўскіх. З 1556 г. – мястэчка. На каталіцкіх могілках захаваўся склеп-пахавальня ў стылі мадэрн (XVIII ст.). У 1769 г. з цэглы ўзведзены Траецкі касцёл у стылі барока. З 1866 па 1919 гг. храм дзейнічаў як праваслаўная царква. Пасля 1919 г. касцёл адноўлены. У храме знаходзіцца адзіны ў Беларусі трох'ярусны алтар.