Дварэц >
Траецкая царква ў рэтраспектыўна-рускім стылі сінадальнага напрамку пабудаваная з дрэва ў 1869 г. Удала пафарбаваны ў сінія колеры храм добра праглядаецца з трасы Р43. Недалёка ад храма, зусім побач з дарогай, захаваўся будынак паштовай станцыі, пабудаваны з цэглы ў 1839 г. Мясцовыя жыхары спрабуюць аднавіць будынак станцыі і адкрыць у ёй прыдарожнае кафэ.