< Дварцовая аранжарэя >
Палац графа Тышкевіча будаваўся па праекце архітэктара Касакоўскага. П-падобны комплекс складаецца з уласна палаца, афіцыны насупраць, а замыкае двор пабудова аранжарэі. Будынак узведзены прыкладна ў 1805 г. у стылі класіцызму з сіметрычна падзеленым цэнтральным аб'ёмам і сферычным купалам. У свой час тут у багацці раслі трапічныя расліны, пальмы, цытрусавыя дрэвы. Мноства кветак і кветкавых кустоў перыядычна пераносіліся ў паркавую зону.