< Двор-Хацевічы >
Захаваўся невялікі цагляны свіран і фрагменты ўязной алеі, якая некалі вяла да вялізнага маёнтка. Можна ўбачыць драўляны будынак школы, пабудаваны ў 1924 г., а побач – аднекуль прывезены старажытны каменны крыж. Месца вакол крыжа дагледжана і абсаджана кветкамі.