< Дзешкавічы >
Першапачаткова гэтая культавая пабудова ў стылі класіцызму была ўзведзена ў выглядзе кубічнага будынка пад чатырохскатным дахам. Сцены былі складзеныя з палявога каменю ў 1838 г. Да якой канфесіі належала капліца першапачаткова, пакуль невядома. У 2010-я гг. капліцу пачалі адбудоўваць, магчыма, тады ж дабудавалі пяцігранную апсіду і атынкавалі сцены. Сёння гэта праваслаўная капліца.