Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Дзеткавічы >

І гэты драўляны храм ў 1740 г. быў пабудаваны як уніяцкі. Збудаваная ў стылі народнага дойлідства святыня пасля падаўлення паўстання 1863-64 гг. была нязначна перабудаваная: быў перайначаны купал храма, да апсіды прыбудаваны невялікі аб'ём, а да галоўнага фасада - драўляны бабінец. Прыкладна ў тыя ж гады храм быў пераасвечаны як праваслаўная Пакроўская царква. Побач з храмам стаіць драўляная званіца, звон якой адліты ў 1746 г.

Фотагалерэя

Маршрут Пярковічы - Дзеткавічы - Пакроўская царква Маршрут Пярковічы - Дзеткавічы - Пакроўская царква
Маршрут Пярковічы - Дзеткавічы - Пакроўская царква Маршрут Пярковічы - Дзеткавічы - Пакроўская царква
Маршрут Пярковічы - Дзеткавічы - Драўляная званіца Маршрут Пярковічы - Дзеткавічы - Драўляная званіца

Карта хуткага доступу