< Дзівін >
Храм Нараджэння Багародзіцы ў неарускім стылі пабудаваны з дрэва ў 1902 г. На гэтым месцы некалі стаяў старажытны драўляны ўніяцкі храм, які згадваецца з сярэдзіны XVIII ст. Яшчэ адзін храм упрыгожвае паселішча з 1728 г. Першапачаткова ён быў уніяцкім, але ў 1869 г. храм перабудавалі ў стылі народнага дойлідства з рысамі барока і перадалі праваслаўным вернікам. У 1873 г. ля царквы ўзвялі драўляную званіцу.