< Емельянава >
Сёння гэтая культавая пабудова вядома як праваслаўная капліца Св. А. Неўскага. Лічыцца, што яна ўзведзеная ў сярэдзіне ХІХ ст. Аднак, гледзячы па знутранаму ўбранню капліцы ў неагатычным стылі, яна магла быць пабудаваная значна раней, і, хутчэй за ўсё, першапачаткова была каталіцкай, а перабудавалі і пераасвяцілі яе пасля 1864 г.