Галоўная сінагога >
Магчыма, самая прыгожая ў Еўропе сінагога знаходзіцца ў нашым любімым Гродне. Новая мураваная сінагога была пабудавана на месцы згарэлай драўлянай. Але і яна ў 1885 г. перажыла пажар. Адбудаваны храм быў зноў пашкоджаны пажарам у 1900 г., але яго зноў аднавілі. Асноўная частка пабудовы, магчыма, захавалася яшчэ з XVI ст. Узведзена сінагога ў стылі мадэрн. Пры савецкай уладзе габрэйская святыня была зачынена, і толькі ў 1992 г. яна перайшла юдэйскай суполцы горада.