< Галошава >
Каменны крыж (XII ст.)
Сядзіба Цюндзявіцкіх: гаспадарчая пабудова
Сядзіба Цюндзявіцкіх: сядзібны дом
Сядзіба Цюндзявіцкіх: флігель
Велізарны каменны сядзібны дом, збудаваны ў класічным стылі з цэглы, быў пабудаваны ў 1897 г. Уваход аформлены невялікім порцікам на чатырох масіўных пілонах. Доўгая прасторная тэраса ўпрыгожвае гэтую пабудову з боку цяністага парку. Недалёка знаходзіцца дыхтоўны будынак флігеля і гаспадарчая пабудова з цэглы. На беразе возера – умураваны ў бетонную тумбу каменны крыж XII ст.