< Гарадскі асабняк >
Перад намі даволі яркі прыклад грамадзянскай архітэктуры стылю мадэрн пачатку ХХ ст. Па адной з версій, гэты дом будаваўся як асабняк заможнага гарадскога купца, які гандляваў збожжам. Сёння дом знаходзіцца па вул. Рыжкова, 11. Узведзены будынак у пачатку першага дзесяцігоддзя ХХ ст. Перад Першай сусветнай вайной дом выкарыстоўваўся як лячэбная ўстанова. У савецкі час тут была абласная бальніца з дзіцячым аддзяленнем. Без належнага дагляду дом ператварыўся ў руіны.