< Гарадзечна >
Дакладна вядомая толькі дата пабудовы гэтай святыні – 1825 г. Што было раней і да якой канфесіі належаў храм, магчыма, высветліцца з часам. Сродкі на пабудову былі выдаткаваныя ўладальнікам мясцовага маёнтка Пуслоўскім. У пачатку XX ст. на сродкі праваслаўнай царквы храм быў значна перабудаваны. Пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады ператварылі святыню ў склад, а пасля ў спартовае памяшканне. З 1990 г. Пакроўская царква была адноўленая і адкрытая для вернікаў.