< Гарадзілава >
З сярэдзіны XV ст. у гэтым паселішчы будаваліся і драўляныя, і каменныя касцёлы. Апошні быў разабраны савецкімі ўладамі ў 1950-я гг. Праваслаўная святыня ўзведзеная з палявога каменю і цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі па тыпавым праекце ў 1866 г., а закладаўся храм адразу пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг.