< Гайцюнішкі >
Дом-замак Нонхартаў – надзвычайны будынак падобнага тыпу ў Беларусі. Узведены дом у 1613 г. Пятром Нонхартам, які ў той час быў галоўным будаўніком каралеўскіх пабудоў у Вільна. Падчас Паўночнай вайны дом вытрымаў аблогу шведаў. У 1633 г. непадалёк ад дома пабудаваны кальвінскі збор, які выкарыстоўваўся як капліца-пахавальня сям'і гаспадароў замка. Цяпер капліца ў руінах. Захаваліся гаспадарчыя пабудовы маёнтка.