< Гнезна >
У 1524 г. у цэнтры паселішча ўзведзены з цэглы гэты ўнікальны помнік архітэктуры ў стылі рэнесансу і готыкі. З 1555 па 1643 гг. – кальвінісцкі збор. У 1838 г. храм цалкам выгарэў знутры. У 1924 і 1932 гг. святыня рэстаўравалася. У 1989 г. храм быў адноўлены і перададзены каталікам. Выдатна захаваліся будынкі маёнтка Тарасевічаў: сядзібны дом, канюшня, флігель, брама, гаспадарчыя пабудовы. Тэрыторыя па-гаспадарску ўпарадкаваная.