< Грозава >
Вядомае паселішча з пачатку XVI ст. Належала Алелькавічам, Радзівілам, Незабытоўскім. З XVIII ст. – мястэчка. Тут знаходзілася радавое гняздо шляхецкага роду Мержаеўскіх. Сядзібны дом у стылі класіцызму пабудаваны з цэглы ў 1782 г. Пры рэстаўрацыі сядзібнага дома незваротна згублена аранжарэя, прыбудаваная да дома з левага боку ад цэнтральнага ўвахода.