Груздава >
Царква Нараджэння І. Хрысціцеля пабудавана ў гэтай вёсцы з бутавага каменю і цэглы ў 1875 г. У 1990-я гг. святыня была адноўленая. Моцная каменная агароджа вакол храма з’явілася, магчыма, нядаўна. Варта звярнуць увагу на ўдалае спалучэнне атынкаваных і пабеленых кутоў царквы, аконных праёмаў і маляўнічых сцен, складзеных з апрацаванага палявога каменю.