< Груздава >
Адзін з рэдкіх прыкладаў, калі на месцы разбуранага па невядомых прычынах каменнага храма ўзведзены новы драўляны храм, хаця звычайна пры будоўлі святынь усё наадварот. Да якой канфесіі адносіўся папярэдні храм, пакуль невядома. Па адной з версій, гэта быў уніяцкі храм. Царква Рызапалажэння Прасвятой Багародзіцы ў стылі народнага дойлідства пабудаваная ў 1817 г.