Грынявічы. Гродзенская вобласць
Акрамя ўнікальных руін касцёла кляштара францысканцаў, пабудаванага з цэглы ў стылі барока ў 1790 г., на каталіцкіх могілках у жаласным стане захавалася капліца-надмагілле ў выглядзе цыліндрычнай пірамідкі, збудаванай з каменю і цэглы ў канцы XVIII ст. На пірамідцы захавалася чыгунная пліта з выявамі родавых гербаў.