< Грыцкавічы >
У Крупскім раёне, недалёка ад Халапенічаў, на старым штучным узгорку ля драўлянага храма таксама можна ўбачыць вялікі каменны крыж. Побач з ім, ледзь прыкметны ў траве, тырчыць яшчэ адзін крыж, нашмат меншы за свайго субрата. Менавіта гэты крыж спарадзіў у мяне жаданне паспрабаваць уласнаручна высекчы крыж з каменю для свайго музея.