Гудзевічы >
У 1965 г. у старой вясковай хаце заснаваны этнаграфічны музей. Праваслаўны храм Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пабудаваны, хутчэй за ўсё, на месцы старажытнай драўлянай святыні ў 1852 г. Да якой канфесіі ён належаў першапачаткова, невядома. У 1877 г. храм быў перабудаваны, над галоўным фасадам надбудавалі новую званіцу і дзве бытавыя прыбудовы.