< Гвозніца >
З сярэдзіны XVII ст. і да ХІХ ст. у гэтым паселішчы дзейнічаў драўляны ўніяцкі храм. У 1816 г. узведзена новая каменная святыня. Да якой канфесіі яна належала першапачаткова, невядома, але сёння гэта праваслаўная Успенская царква. Пасля Другой сусветнай вайны яе выкарыстоўвалі як гаспадарчую пабудову і толькі ў 1990-я гг. вярнулі вернікам.