< Ігрушка >
Па вузенькай сцяжынцы мы ідзём на невялікія мясцовыя могілкі, дзе калісьці стаяў драўляны ўніяцкі храм. Магчыма, гэты каменны крыж захаваўся з тых часоў. Ён моцна нахіліўся ў адзін бок, сышоў у зямлю. Паводле некаторых легенд, крыжы растуць з зямлі, а вось гэты ўрастае ў зямлю, хаваецца ад нас.