< Ішкальдзь >
Нам пашанцавала, што мы дагэтуль можам убачыць тут самы стары касцёл на тэрыторыі Беларусі, не перанёсшы значнай перабудовы. Троіцкі касцёл у стылі позняй готыкі ўзведзены з цэглы ў 1472 г. У 1866 г. службы былі забароненыя, а ў 1868 г. касцёл быў пераасвечаны ў праваслаўную царкву. У 1918 г. храм вярнулі каталікам. З 1969 па 1970 гг. закрыты. Зараз святыня дзейнічае і прымае вернікаў. Абавязкова варта паглядзець саму вёску з яе акуратнымі хаткамі, пабудаванымі яшчэ ў XIX ст.