< Івань >
Тут можна ўбачыць помнік архітэктуры з разраду паштовых станцый і застаўных дамоў. У 1852 г. на старым паштовым гасцінцу – сёння гэта дарога Р43 – магчыма, па гатовым праекце пабудаваны гэты цагляны застаўны дом у стылі класіцызму. Гаспадарчыя пабудовы, узведзеныя разам з домам, не захаваліся.