< Іванава >
Цэнтральную плошчу горада ўпрыгожвае Траецкі касцёл, пабудаваны з цэглы ў неараманскім стылі ў 1908 г. З 1950 па 1989 гг. быў зачынены. Насупраць касцёла ў 1901 г. з цэглы ўзведзена ў рэтраспектыўна-рускім стылі Пакроўская царква. Тут жа, у скверыку, усталяваны помнік Напалеону Ордзе. Досыць насычаная радавая забудова горада XIX ст.