< Івянец >
Гэты мілы гарадок упрыгожваюць дзве каталіцкія святыні: чырвоны і белы касцёлы, як называюць іх мясцовыя жыхары. Чырвоны касцёл – касцёл Св. Аляксея, збудаваны ў стылі неаготыкі з цэглы ў 1905 г. Пасля Другой сусветнай вайны зачынены, з 1985 г. выкарыстоўваўся як кнігасховішча. У 1993 г. вернуты вернікам. Белы касцёл – касцёл Св. Міхаіла, пабудаваны ў 1776 г. на месцы старога драўлянага касцёла ў стылі ракако. З 1868 г. – царква, з 1948 г. зачынены і выкарыстоўваўся як складское памяшканне. Вернуты вернікам у 1990 г. Побач захаваўся жылы корпус манастыра францысканцаў.