< Ізабэлін >
З XVI ст. вядомы як маёнтак Петухова. Уладанне Яновічаў, Дарагастойскіх, Сапег, Грабоўскіх. Касцёл Св. Пятра і Паўла ў стылі барока ўзведзены ў 1778 г. Царква Св. М. Архангела ў стылі барока пабудавана ў 1762 г. У 1863 г. перабудоўвалася. Магчыма, у свой час таксама была каталіцкім ці ўніяцкім храмам. Варта крыху затрымацца і пагуляць па гэтаму былому мястэчку, багатаму на гісторыю, якая ўжо якое стагоддзе жыве ў яго ціхіх вулачках.