< Кафедральны сабор Св. Міхаіла >
Храм-ратонда з цэглы ў стылі класіцызму ўзведзены ў самым канцы XVIII ст. як каталіцкая святыня, асвечаная ў гонар Св. Язэпа. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. касцёл пераасвечаны пад царкву. У савецкі час, у 1963 г., у храме адкрылі планетарый, а праз дзесяць гадоў знеслі велічную трохарачную браму перад царквой. Захаваўся жылы корпус манастыра піяраў, пры якім і быў калісьці пабудаваны касцёл. У 1996 г. царква вернута вернікам.