< Кафедральны сабор Святога Духа >
У 1642 г. сабор быў збудаваны з цэглы ў стылі віленскага барока як касцёл пры кляштары бэрнардынак. Пасля паўстання 1863-1864 гг. у храме пад вартай ўтрымліваліся паўстанцы. У 1869 г. манастыр быў зачынены, a касцёл перададзены праваслаўным вернікам. У 1870 г. пераасвячоны як царква Святога Духа. З 1918 г. у касцёле знаходзілася спартыўная зала, архіў. У 1950 г. праведзены рамонт святыні. У канцы ХХ ст., пасля аднаўленчых работ, храм набыў сучасны выгляд.