< Кальчычы >
Паселішча вядомае з XV ст. З 1502 г. гэтыя землі ўваходзілі ў склад маёнткаў Храптовічаў, знакамітага магнацкага роду ВКЛ. Захаваўся сядзібны дом, пабудаваны з цэглы ў класічным стылі ў 1839 г. Вялізныя скляпеністыя сутарэнні дома даўно засыпаныя. У полі за домам – прыгожая сажалка, якую жывіць крыніца. Калісьці непадалёк працавалі цагляны і даховачны заводы. Ад пейзажнага парку засталося некалькі дрэў ля вадаёма.