Калегіум езуітаў >
У 1590 г. на сродкі канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў заснаваны касцёл і кляштар езуітаў. У 1610 г. на землях ордэна быў адкрыты езуіцкі калегіум, пры якім дзейнічала пяцікласная публічная школа і тэатр. У гэтым тэатры быў створаны зборнік драм, сёння вядомы як "Аршанскі кодэкс". Дзейнічаў калегіум да 1820 г. Выплаты на будоўлю каменных будынкаў езуіцкага комплекса вяліся да пачатку ХІХ ст.