< Калюжыца >
Тут, у былым маёнтку, які да нашых дзён не захаваўся, у 1800 г. нарадзіўся знакаміты жывапісец Валенцій Ваньковіч, аўтар вядомага палатна “Міцкевіч на скале Аю-Даг” 1828 г. На старажытных каталіцкіх могілках можна ўбачыць напаўразбураны склеп-пахавальню роду Ваньковічаў, пабудаваны з цэглы ў 1879 г.