< Каменка >
Побач з вёскай, у атачэнні рэштак парка, які мог быць закладзены яшчэ ў пачатку ХІХ ст., можна ўбачыць руіны вялізнага сядзібнага дома. Побач знаходзіцца драўляны флігель, у якім і сёння жывуць людзі. Каля ўязной алеі, на краі парку захаваўся цагляны будынак сыраварні.