< Каменнае-Крывое >
На беразе ракі Крывой у вёсцы Каменнае-Крывое ў 1822 г. з цэглы ўзведзены млын. Побач, ля былой дамбы, сёння існуе мост. Калі сцены, якія захаваліся ў вадзянога млына, накрыць дахам, будынак можа яшчэ паслужыць. Кажуць, што нехта спрабаваў выкупіць млын, але, мяркуючы па стане, зараз ён закінуты.