< Капцёўка >
У 1936 г. з цэглы ўзведзены вялікі касцёл Узнясення Дзевы Марыі ў стылі рэнесансу і класіцызму. Пасля Другой сусветнай вайны ўлады закрылі касцёл і пераабсталявалі яго пад млын. Храм вернуты каталікам у 1992 г. У 1864 г. з палявога каменю пабудавана Успенская царква ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Царква акружана моцнай каменнай агароджай. Абодва храмы ўдала ўпісваюцца ў радавую забудову вёскі.