< Каралеўская Слабада >
У сярэдзіне XVII ст. на беразе ракі Бярэзіны стаяў горад Казімір. З 1643 г. ён меў Магдэбургскае права, свой герб, была пабудаваная ратуша, дзейнічала гарадское самакіраванне. Горад быў цалкам знішчаны падчас вайны 1654 – 1667 гг. паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй. У 2006 г. у акрузе праходзілі маштабныя археалагічныя раскопкі, якія пацвердзілі факт знаходжання тут старажытнага горада.