Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

Карчова >

Тут некалі квітнела сядзіба Туганавічы, якая належала роду Верашчакаў. У іх сядзібным доме гасцявалі Т. Касцюшка, А. Міцкевіч, Н. Орда, Э. Ажэшка, І. Дамейка. А.  Міцкевіч сустракаўся з дачкой гаспадароў – Марыляй Верашчакай. Ад гэтага ўнікальнага для Беларусі месца часткова захаваўся пейзажны парк, ліпавая альтанка “Калыска шчасця” і “Камень філарэтаў”, ля якога А. Міцкевіч і яго сябры далі клятву вернасці ідэалам свабоды. Падчас паўстання 1863–1864 гг. у маёнтку працавала зброевая майстэрня, за якую гаспадар сядзібы К. Туганоўскі заплаціў жыццём.

Фотагалерэя

Маршрут Ішкальдзь - Карчова - Камень філарэтаў Маршрут Ішкальдзь - Карчова - Камень філарэтаў
Маршрут Ішкальдзь - Карчова - Камень філарэтаў Маршрут Ішкальдзь - Карчова - Камень філарэтаў

Карта хуткага доступу