< Карма >
Цікавая радавая забудова гэтай вёскі ХІХ ст. Тут у 1906 г. у псеўдарускім стылі пабудаваная Пакроўская царква. У храме захоўваюцца нятленныя мошчы Св. Іаана Кармянскага. З 1996 г. адкрыты доступ да мошчаў святога, пакланіцца якім прыязджаюць паломнікі нават з суседніх краін. Вядомая Карма з XVII ст. як мястэчка ВКЛ. Тут нарадзіўся народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін.