< Кашубінцы >
Касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі (1773 г.)
Касцёл: плябанія
Сядзіба Блавдзевічаў: сядзібны дом
У 1773 г. на вясковых могілках з дрэва ў стылі народнага дойлідства з элементамі барока манахамі ордэна езуітаў збудаваны каталіцкі храм, асвячоны ў гонар Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі. У 1962 г. савецкія ўлады зачынілі храм, і толькі ў канцы ХХ ст. ён быў вернуты вернікам. Захаваўся таксама драўляны сядзібны дом, пабудаваны ў стылі класіцызму ў 1886 г. у маёнтку апошніх уладальнікаў гэтага месца Блавдзевічаў.