< Касцёл Св. Міхаіла >
Першы драўляны касцёл, які стаяў на гэтым месцы, згадваецца з 1387 г. Ён быў пабудаваны пры вялікім князі ВКЛ Ягайла. Сучасны каменны касцёл Св. Міхаіла пабудаваны з цэглы ў стылі неабарока ў 1906 г. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл закрылі і выкарыстоўвалі як вытворчы будынак. У 1989 г. храм аднавілі і вярнулі вернікам. Касцёл упрыгожаны вытанчанымі ажурнымі купаламі.