< Касцёл Св. Язэпа >
Пабудаваны ў 1624 г. пры кляштары бернардзінцаў у стылі позняга барока з цэглы. Перабудоўваўся пасля пажараў у 1752 і 1838 гг. Пасля паўстання 1863-1864 гг. у касцёле і кляштары ўтрымліваліся пад вартай паўстанцы. 1872 г. у касцёле знаходзіўся архіў. У 1984 г. быў адрэстаўраваны знешні выгляд храма. Сёння ў святыні – архіў-музей літаратуры і мастацтва Беларусі.